Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)

Автор: Стаут Рекс Жанр: Прочие Детективы  Детективы  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Пасля гэтага я раптам уцямiў, што недасведчаны чалавек не павiнен рабiць заключэнне - жывы чалавек цi не, таму я патэлефанаваў доктару Лойду, якi таксама жыве ў гэтым будынку. Той адразу ж прыйшоў, i я завёў яго ў студыю. Не паспеў ён прабыць там тры-чатыры хвiлiны, як з'явiўся першы палiцэйскi, i канечне... - Прабачце, - раздражнёна перабiў яго Вулф. - Калi ўсё адразу, дык часам гэта бывае зашмат. Вы нават не закранулi той праблемы, з якой сутыкнулiся. - Я дайду i да яе... - Але вы зробiце гэта, я спадзяюся, хутчэй, калi хочаце, каб я вам дапамог. Я ўжо ўсё ўспомнiў. Доктар i палiцыя аб'явiлi яго мёртвым. Дула рэвальвера было засунута ў рот, i куля выбiла кавалак чэрапа. Рэвальвер, што ляжаў побач на падлозе, належаў забiтаму i захоўваўся там жа ў студыi. Нiякiх слядоў барацьбы цi нейкiх iншых пашкоджанняў на целе не было заўважана. Страта голасу была выдатным матывам для самазабойства. Таму пасля традыцыйнага расследавання, аддаўшы належную ўвагу той акалiчнасцi, што дула зараджанага …