Блакит

Скачать бесплатно книгу Автор неизвестен - Блакит в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Блакит - Автор неизвестен
Автор: Автор неизвестен 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 59 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Век дваццаты, век харошы, Абы грошы, толькі грошы... Стогнуць скрозь сяляне нашы: – Ах, каб грошы, ах, каб грошы! Усе падаткі аплаціў бы, Пану войту дагадзіў бы, Ён не лаяўся б па “маме”, Не крычаў бы: “Вон стонд, хаме!” А падаў бы ручку й... проша... «\Эх, каб грошы, толькі грошы!.. Закупіў бы рыбы, мяса, Кіло кракаўскай каўбасы, Хлеба белага з паўторбы І, дальбог, адзін упёрбы! Вось тады б я быў харошы, Эх, каб грошы, толькі грошы!.. Бульба парана, пячона, Бульба сёньня, бульба ўчора. Мой трыбух, нібы калода! А без бульбы няма ходу... Век дваццаты, век не з горшых... Абы грошы, толькі грошы. Вершы запаміналіся адразу. Мо таму, што былі надта ж свае, мужыцкія, народныя, гарэзна-сьмешныя і ў той жа час сумна-невясёлыя. Як: Эх, гарэліца мая, Што ты вычаўпляеш, Ты над намі, мужыкамі, Літасьці ня маеш. У Зыдора серадой Талаку спраўлялі. Напіліся, ой-ёй-ёй! Моцна загулялі. Янка лысы праз парог Ракам перабраўся, Праз яго-та, далібог, Увесь садом падняўся. Цімох кажа, што ён так Дапаўзе да хаты, …