Гапееў Ведзьміна тоня

Скачать бесплатно книгу Автор неизвестен - Гапееў Ведзьміна тоня в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Гапееў Ведзьміна тоня - Автор неизвестен
Автор: Автор неизвестен 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 40 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Сяргей даўно прывучыў сябе не хвалявацца, але тут, на гэтай зацененай старымі бярозамі і ліпамі пыльнай вуліцы, раптам адчуў, як наструнілася нешта ў грудзях, стала перасмыкаць дыханне. Не, не ад будучай сустрэчы з маці ён стаў хвалявацца. Ён пачуў – маці цяпер не дома, у полі. І піць не перастала. Там, дома, ёсць Анжэла. Маці нарадзіла яе, сама не ведаючы ад каго, калі Сяргею было дзевяць. У тое лета, калі яго ў хаце сустрэў вісклівы плач немаўляці, Сяргей грэбаваў падыходзіць да сястрычкі. Яна толькі і ўмела, што вішчаць ды пэцкаць пялюшкі. – Ну што, што я табе дам? – крычала на яе аднойчы злосна маці. – Няма малака ў цыцках, усё высмактала! Сяргея пранізалі тады гэтыя словы. Ён зразумеў раптоўна, што дзіця плача ад голаду. Ад такога ж голаду, ад якога пакутаваў ён сам. Вострае пачуццё жалю да сястрычкі падступіла камяком да горла. Гэта для яе, Анжэлы, краў ён у суседскіх куратніках яйкі, капаў на чужых агародах раннюю бульбу (свая зарастала пустазеллем, паспявала позна), лазіў па клубніцы, …