Мама

Автор: НеизвестноЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Неизвестно - Мама в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Неизвестно 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Далей у маёй памяці зноў узнікаюць нейкія ўрыўкі яе аповедаў. Адбыўшы кандыдацкі стаж, мама нібыта дайшла да бюро гаркама партыі. Там яе развярнулі з пытаннем, сакраментальным і застрашальным адначасова: — А чаму, калі вас вывозілі ў Нямеччыну, вы засталіся жывой, калі ўсе сумленныя людзі загінулі? Ну і што адказваць на такое пытанне? Адтуль, з тых жа часоў усплываюць і два “камсамольскія” прозвішчы, якія маму падчас усёй гэтай гісторыі “выратавалі”. Гэта Адам Магільніцкі, будучы генпракурор БССР, чыю кар'еру ганебна абарве “віцебская справа”, і Аляксандр Аксёнаў, будучы прэм'ер машэраўскай Беларусі - абодва памерлыя ўжо - хоць з абодвума я паспеў пазнаёміцца праз шмат гадоў. Пра Аксёнава мама згадвала заўсёды са шчырай пяшчотай: ён быў сакратаром Г арадзенскага абкама ЛКСМБ у тыя часы. І калі, ужо як кіраўнік урада, ён прыехаў на “тытунёўку” і заўважыў двух маладых яшчэ і эфектных жанчынаў, што стаялі ў натоўпе фабрычнай наменклатуры, сказаў Сяргееву: — Это же мои комсомолочки! І абедзвюх …