Ладдзя Роспачы

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Ладдзя Роспачы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

– Але ты крыўдзіш людзей. – Я крыўджу мёртвых людзей. Жывога – не пакрыўдзіш. – А біскуп? – Ніхто яшчэ не піў, не еў, не спаў і не цалаваўся ў касцёле. А яны хочуць зрабіць касцёл з усяго свету. Як быццам Бог, пажадаўшы такога, не зрабіў бы гэтага сам... Даў жа нам для чагосьці лясы, і рэкі, і нават такую бескарысную рэч, як святло месяца. Усміхнуўся. – Цікава, якія валасы ў літасцівага пана караля, калі ў іх заблытаецца месяц? – Не ведаю, – суха сказала яна. – У мяне ёсць апачывальня. – Тады судзі мяне, каралева. Толькі памятай – гэта будзе суд хатняга лебедзя над дзікім. – Чаму ты так робіш? – з цікаўнасцю падалася да яго яна. – Жыццё кароткае, як захад. Вось сонца над вадою, а вось – у Дняпры. – Ты не верыш у рай? – Так не бывае, каб і тут і там было добра. А мне добра тут. – А мне – не. Веі Вылівахі задрыжалі. – Гэта не твая віна, гаспадыня. Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся …