Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Скачать бесплатно книгу Баршчэўскі Ян - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях -  Баршчэўскі Ян
Автор: Баршчэўскі Ян 
Жанр: Мифы. Легенды. Эпос  Старинная литература  Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 54 
Год: 2005 

Отрывок из книги

Гусанькі, лябёдэнькі, Скіньця мне па пёрэчку, Я з вамі полечу. Бываюць тут часамі ў нядзелю кірмашы; людзі збіраюцца з бліжэйшых вёсак у касцёл. Там на могілках можна бачыць сцэны, якія наводзяць на душу смутак. Вось удава з малымі дзецьмі ля драўлянага крыжа, які стаіць над магілаю яе мужа, а там сіраты над магілаю бацькоў выказваюць сваю журбу голасам, які раздзірае сэрца; калі хто наблізіцца да іх і падслухае іхнія словы, — яны зайздросцяць мёртвым, і гэтыя слёзныя скаргі, здаецца, працялі б і каменныя грудзі. Пасля набажэнства ўсе збіраюцца ў адным месцы, дзе-небудзь паблізу карчмы; тут з’яўляецца некалькі жыдкоў [20] са стужкамі, іголкамі і рознымі блішчастымі аздобамі для адзення; падае голас адмысловая беларуская дуда [21] . Распачынаецца музыка [22] пад адкрытым небам; малады хлопец, і сівы дзед, падхмеленыя гарэлкаю, скачуць да поту, іх радасць часта пераходзіць межы прыстойнасці. А журботныя плачкі, якія нядаўна заліваліся слязьмі над магілаю мужа і бацькі, скачуць пад мелодыю …