З'яўленне містэра Кіна

Автор: Кристи АгатаЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Кристи Агата - З'яўленне містэра Кіна в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Кристи Агата 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Калі верыць лэдзі Лоры, то нават самы чорны сярод іх можа прынесці нам удачу, — смеючыся, адзначыў Конвэй. — Але што гэта? Вецер выдаў чарговую жудасную руладу, і калі яна змоўкла, хтосьці тройчы пагрукаў у замкнёныя дзверы. Мужчыны ўскочылі. — І хто гэта можа быць у такую ноч? — усклікнуў Іўшэм. Усё здзіўлена пераглянуліся. — Я адчыню, — сказаў Іўшэм, — слугі даўно пайшлі спаць. Ён рашуча прайшоў да дзвярэй, трохі паваждаўся з цяжкім замком і ўрэшце адамкнуў. У пакой уварваўся ледзяны парыў ветру. У дзвярным праёме вымалёўваўся высокі стройны сілуэт. Праз незвычайную гульню святла, якое падала праз вітражнае акенца над дзвярыма, містэру Сатэртуэйту падалося, што госць апрануты ў касцюм усіх колераў вясёлкі. Але калі ён увайшоў, то аказаўся худым брунэтам у дарожным касцюме. — Я шчыра выбачаюся за сваё ўварванне, — пачаў незнаёмы роўным прыемным голасам, — але ў мяне зламалася машына. Нічога сур’ёзнага, мой шафёр сам усё наладзіць, але на гэта сыдзе дзесьці паўгадзіны, а на дварэ такі …