Вампір у Сасэксе

Автор: Дойль Артур КонанЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Дойль Артур Конан - Вампір у Сасэксе в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Прасцей дзейнічаць наўпрост, — адказаў Холмс. — Безумоўна. Але вы можаце ўявіць, як складана гаварыць пра жанчыну, якую ты павінен абараняць і падтрымліваць. Што я магу зрабіць? Як мне ісці ў паліцыю з такой гісторыяй? Дый дзяцей трэба бараніць. Гэта вар’яцтва, містэр Холмс? Гэта штосьці ў крыві? У вашай практыцы былі падобныя выпадкі? Дзеля ўсяго святога, парайце мне што-небудзь, бо я збіты з тропу... — Гэта натуральна, містэр Фэргюсан. А цяпер сядзьце сюды, вазьміце сябе ў рукі і дакладна адкажыце на некалькі маіх пытанняў. Магу вас упэўніць, што мяне нічога з тропу не збівае, і я не сумняюся, што рашэнне мы знойдзем. Перш за ўсё скажыце, якія захады вы зрабілі. Вашая жонка ўсё яшчэ побач з дзецьмі? — Паміж намі адбылася жудасная сцэна. Яна ўмее моцна кахаць, містэр Холмс. Калі якая жанчына і кахала мужа ўсім сэрцам і ўсёй душою, дык гэта мая жонка. Выкрыццё гэтай неверагоднай, жудаснай таямніцы было для яе ўдарам. Яна нічога нават не сказала. Не адказала на мае папрокі, а толькі зірнула …