Вусцішны пакой

Автор: Дойль Артур КонанЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Дойль Артур Конан - Вусцішны пакой в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Гэта была цяжкая барацьба, але ён урэшце перамог. – Мілая, ты павінная выбраць аднаго з нас, – сказаў ён. – Калі ты сапраўды ўпэўненая – разумееш, упэўненая, – што будзеш шчаслівая замужам за Кэмпбэлам, я не буду вам перашкаджаць. – Развод?! – захлынулася яна паветрам. Яго рука адкрыла бутэлечку з атрутай. “Можаш называць гэта так,” – сказаў ён. Новае дзіўнае святло бліснула ў яе вачах, калі яна зірнула на яго. Перад ёй быў зусім незнаёмы чалавек. Нячулы, практычны амерыканец знік. Здавалася, вакол яго мігцеў арэол героя, святога, чалавека, які змог падняцца да нябесных вышыняў бескарыслівай дабрадзейнасці. Яе рукі абвілі ягоную руку, што трымала пагібельную пляшачку. – Арчы, – плакала яна, – ты можаш дараваць мне нават такое?! – Урэшце, ты ўсяго толькі капрызнае дзіцятка! – усміхнуўся ён. Яна хацела абняць яго, але ў дзверы пагрукалі, і ўвайшла пакаёўка – у той дзіўнай бязгучнай манеры, у якой усё рухалася ў гэтым вусцішным пакоі. На падносе ляжала картка. Яна зірнула туды. – Капітан Кэмпбэл! …