Гісторыя лэдзі Сэнакс

Автор: Дойль Артур КонанЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Дойль Артур Конан - Гісторыя лэдзі Сэнакс в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

– Або робім гэта, або нічога, – сказаў ён рэзка. – Лепш страціць губу, чым жыццё. – Так, я разумею, Вы маеце рацыю. Значыць, такі лёс і трэба яго прыняць. Нас чакае экіпаж, Вы пойдзеце са мной і зробіце, што трэба. Дуглас Стоўн дастаў з шуфляды сваю скрыню і паклаў яе ў кішэню разам з сувоем бінту і корпіяй для павязкі. Яму больш нельга было марнаваць час, калі ён хацеў пабачыцца з лэдзі Сэнакс. – Я гатовы, – сказаў ён, нацягваючы паліто. – Ці не хочаце келіх віна перад тым, як выходзіць на холад? Госць адхіснуўся, з пратэстам падняўшы руку. – Вы забыліся, я мусульманін, прававерны паслядоўнік Прарока, – сказаў ён. – І скажыце, што гэта за зялёная шкляначка, якую Вы паклалі ў кішэню? – Гэта хлараформ. – Ой, гэта нам таксама забаронена. Там жа спірт, а нам нельга ўжываць такое. – Што?! Вы дазволіце рабіць аперацыю вашай жонцы без абязбольвання? – Ды яна ж, бядачка, нічога не адчуе. Яд ужо пачаў дзейнічаць, яна правалілася ў глыбокі сон. Да таго ж, я даў ёй нашага смірнскага опіюму. Пойдзем, …