Рытуал Масгрэйваў

Автор: Дойль Артур КонанЖанр: Историческая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Дойль Артур Конан - Рытуал Масгрэйваў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Вось як гэта адбылося. Я казаў ужо, што ён разумны чалавек, і менавіта розум зрабіўся прычынай яго ганебнага выгнання, бо ў ім абудзілася прагная цікавасць да рэчаў, якія яго зусім не датычаць. Я не ўяўляў, як далёка ён можа зайсці, пакуль выпадак не адкрыў мне вочы. Я згадваў, што маёнтак пабудаваны неахайна. На мінулым тыдні — калі быць дакладным, вечарам у чацвер — я зразумеў, што не магу заснуць, бо бяздумна выпіў пасля абеду кубак моцнай чорнай кавы. Пазмагаўшыся гадзінаў да дзвюх з бяссоннем, я адчуў, што высілкі марныя, а таму падняўся, запаліў свечку і ўжо сабраўся быў вярнуцца да рамана, які чытаў удзень. Аднак кніга засталася ў більярднай, таму я накінуў халат і пайшоў ўніз. Каб дабрацца да більярднай, я мусіў спусціцца на адзін лесвічны пралёт і перасячы калідор, які вёў у бібліятэку і збройню. Уявіце маё здзіўленне, калі я ўбачыў у калідоры бляклае святло, што ішло з адчыненых дзвярэй бібліятэкі. Але я перад сном уласнаручна загасіў там лямпу і зачыніў дзверы! Першым чынам я, …