Карлік Нос

Автор: Гауф ВильгельмЖанр: Сказки  Детские  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Гауф Вильгельм - Карлік Нос в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Гауф Вильгельм 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Праз год яго прызначылі на службу ў самім доме. Яго абавязкам было трымаць у чысціні падлогі; але ад таго, што яны былі са шкла, на якім быў бачны нават след ад дыхання, гэта была нялёгкая праца. Служкі мусілі падмятаць шчоткай і прымацоўваць да падэшваў старыя анучкі і на іх адмыслова рухацца па пакоі. На чацверты год ён нарэшце быў пераведзены ў кухню. Гэта была ганаровая пасада, на якую можна было трапіць толькі пасля працяглых выпрабаванняў. Якаб там узняўся па службовай лесвіцы ад кухціка да майстра па паштэтах і дасягнуў такога адмысловага ўмельства і досведу ў справе гатавання, што сам дзівіўся. Самыя складаныя стравы, паштэты з двухсот розных складнікаў, супы з зеляніны, прыгатаваныя з усімі траўкамі зямлі, – ён усяму навучыўся, усё ён умеў рабіць хутка і ўпэўнена. Так прайшло сем гадоў на службе ў старой жанчыны, і тут аднойчы яна, зняўшы з ног арэхавыя шкарлупіны і ўзяўшы ў рукі кошык і кульбу, каб кудысьці пайсці, загадала яму абскубсці кураня, нафаршыраваць яго травамі і, пакуль …