Дазорца маяка

Автор: Сенкевич ГенрикЖанр: Историческая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Сенкевич Генрик - Дазорца маяка в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Сенкевич Генрик 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Унізе пад яго нагамі грала мора. Лінза маяка адбівала ў цемру агромністы авал святла, за якім вочы старога губляліся ў чорнай далечыні, таямнічай і страшнай. Далячынь, здавалася, бегла да святла. Доўгія верставыя хвалі выплывалі з цемры і разбіваліся аб падножжа выспы, і паказваліся іх успененыя грэбні, азораныя ружовым святлом маяка. Прыліў мацнеў і заліваў пясчаныя косы. Таямнічая мова акіяну з надыходам поўні рабілася ўсё больш надрыўнай, падобнай то да гуку гармат, то да шуму лясоў, то да далёкіх галасоў людской гаворкі. На хвілю ўсё сціхала. А потым ад вушэй старога адбівалася некалькі вялікіх уздыхаў, потым нейкія рыданні — і зноў грозныя выбухі. Урэшце вецер разагнаў туман, але прынёс чорныя хмары, што засцілі месяц. З захаду дзьмула ўсё мацней. Хвалі ўжо дасягалі стромы выспы, аблізваючы пенай падмурак маяка. Недзе далёка лютавала бура. У цёмнай разбушаванай прасторы бліснула колькі зялёных ліхтароў, падвешаных да карабельных мачтаў. Зялёныя кропачкі то ўздымаліся высока, то падалі …