Для дзяцей

Автор: Чуковский Корней ИвановичЖанр: Детские стихи  Детские  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Чуковский Корней Иванович - Для дзяцей в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Муха-Цакатуха

Муха, Муха-Цакатуха, Залацістая пяюха! Муха сцежкаю ішла, Муха грошыкі знайшла. На кірмаш - глядзець тавар, Там купіла самавар: «Запрашаю, прусачкі, На гарбату й піражкі!» Прусачкі спяшаліся, Гарбаткі напіваліся, А кузуркі - Па тры кубкі З абаранкам, З малачком: Сёння Муха-Цакатуха Імянінніца! Потым блошкі прыскакалі Боцікі прэзентавалі. Боты незвычайныя, Спражкі дужа файныя. Завітала ў госці Панначка-пчала Сотавага мёду Мушачцы дала... «Ах, краса-мятлушачка, Ешце булку з макам. Ці не да спадобы вам Нашыя прысмакі?» Раптам нейкі сівачок-павучок Муху - цап!
-
І пацягнуў у куток Хоча бедную забіць, Цакатуху загубіць!
«Дарагія госці, памажыце! Злодзея ліхога засячыце! І карміла я вас, І паіла я вас, Не пакіньце мяне Ў мой смяротны час!» Ды жукі-чарвякі Забаяліся, Па кутах, хто куды, Пахаваліся: Пчолкі - У кашолкі, Жук - У капшук, А багоўкі пад ложкі - Берагуць свае ножкі! І ніхто не вядзе Нават вухам: Прападай-памірай, Цакатуха! Ну а конік, ну а конік, Быццам той зялёны коннік, Скок, скок, скок, скок! У хмызы, Пад масток І маўчок! Ліхадзей жа ж зусім не жартуе, Павуціннем ахвяру мацуе, Іклы гострыя ў сэрца ўсаджае І ейную кроў выпівае. Муха крыкма крычыць, Выдзіраецца, Ну а злодзей маўчыць, Выскаляецца. Раптам - чуй!
- ляціць, звініць
Цененькі Камарык, Зырка у руцэ гарыць Цененькі ліхтарык.
«Дзе забойца-ліхадзей? На двубой няхай ідзе!» Шабельку бярэ ў руку, Смела ёй махае, І з размаху Павуку Галаву ссякае! Муху кліча да вакна, Усміхаецца яна. «Я зладзею рады даў, Я цябе уратаваў, І чаму б нам, маладзіца, Зараз жа не ажаніцца?» Тут кузуркі ды жучочкі Павылазілі з куточкаў: «Слава, слава Камару - Баявому ваяру!» Прыляталі матылі Ды запальвалі вагні - Стала вельмі весела, Проста любата! Гэй, хутчэй, станожкі, Бяжыце па дарожцы, Бяжыце па музыкаў, Будзем мы скакаць! Тут музыкі прыбягалі, Ў барабаны грукаталі. Бом! бом! бом! бом! Танчыць Муха з Камаром. А за імі Клоп, Клоп Боцікамі гоп, гоп! Чарвячкі са смаўжамі, Конікі - з мурашамі. А жукі рагатыя, Хлопцы зухаватыя, Шапкамі махаюць, Мятлушак запрашаюць. Тара-ра і цілі-лі, Госці танчыць пачалі. Весялосці стае - Муха замуж ідзе За ваяку баявога, Маладога Камара! Смоўж старанна скакаў, Боты чыста стаптаў Са смаўжыхай скача Ды кузуркам кажа: «Вы кузурачкі, Мае любачкі, Прыга-прыга-прыга-прыга-прыгажулечкі!» Боты скрозь рыпяць, І абцасы грымяць, - Мы да раніцы Будзем бавіцца: Сёння Муха-Цакатуха Імянінніца!

Мыйдадзір

Коўдра з ложка, Як на ножках, Паскакала да дзвярэй. І падушка з прасціною Без аглядкі ўслед за ёю Паімчалася хутчэй. Я за свечку, Свечка - ў печку! Я за кніжку, Але - дзе там!
-
І яна за імі следам Скок ды скок І - наўцёк!
Я хачу напіцца чаю, К самавару падбягаю, А пузаты з усіх ног Уцякае за парог. Што такое? Што такое? Што тут робіцца ў пакоі? І чаму ж Усё кругом Закруцілася круцёлкай Ды памчалася бягом? Стол за лыжкай, Бот за кніжкай, Качарга за пірагом - Мітусіцца ўсё І скача, І ляціць усё кулём. Раптам з мамінай са спальні, Перапоўнены вадой, Выбягае Умывальнік І ківае галавой: «Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны, Не хлапчук, а парася! Ты чарней за камінара! Падзівіся на сябе: У цябе на шыі сажа, У цябе на носе каша. Ты ж увесь такі мурзіла, Што і кніжкі і чарніла Паўцякалі ад цябе. На світанні, раніцою, Чыста мыюцца вадою Мышаняты й кацяняты, Кураняты й качаняты І конікі-скакуны. Ты адзін не любіш мыцца, І няма чаго дзівіцца, Што ўцякаюць ад мурзілы І панчохі, і штаны. Я - вялікі Умывальнік, Я - вядомы Мыйдадзір, Умывальнікаў Начальнік І вяхотак Камандзір! Варта тупнуць мне нагою, Варта толькі мне гукнуць, Дык сюды усёй гурбою Умывальнікі ўбягуць І цябе тут з галавою У балею акунуць!» Стукнуў ён у медны таз І гукнуў: «Кара-барас!» І адразу шчоткі, шчоткі Затрашчалі, як трашчоткі, І давай мяне мыць, Прыгаворваючы: «Мыем, мыем мы мурзілу, Мыем, мыем камінара: Ваксу, сажу і чарніла Адмываем чыста з твару! Будзе, будзе камінар Аж блішчэць, як самавар!» Тут падскочыла і мыла, Уплялося ў валасах, Вочы пенаю закрыла І кусае, як асва. Ад вяхоткі ашалелай Я памчаўся, покуль цэлы, А яна за мной, за мной Па Садовай, па Сянной. Я па вуліцы да саду, А яна за мною ззаду Усё імчыцца ды імчыцца І кусае, як ваўчыца. Аж насустрач мой харошы, Мой любімы Кракадзіл. Ён з Татошам і Какошай Па прысадах тут хадзіў. І вяхотку праглынуў - Нават вокам не міргнуў. А пасля як зараве на мяне, Як затупае нагамі на мяне: «Лепш вярніся ты дахаты, - кажа ён, - Ды памый свой твар мурзаты, - кажа ён, - Бо, калі я налячу, - кажа ён, - Дык, як муху, растапчу!» - кажа ён. Тут я куляю памчаўся дамоў, І прыбег я да Умывальніка зноў. Мылам, мылам, Мылам, мылам Мыліць твар я свой пачаў, Змыў і сажу, і чарніла, І, як снег, бялюткі стаў. І штаны мае тым часам Скок у рукі мне адразу, А за імі піражок Кажа: «З'еш мяне, браток!» А за ім і бутэрброд: Прыляцеў - ды проста ў рот! Тут і кніжкі прыскакалі, І алоўкі у пенале Заспявалі ад душы: «Вось цяпер - чытай, пішы!» Сам вялікі Умывальнік, Найслаўнейшы Мыйдадзір, Умывальнікаў Начальнік І вяхотак Камандзір, Навакол мяне танцуе, У шчаку мяне цалуе, На калені пасадзіў: «Вось цяпер цябе люблю я, Вось цяпер цябе хвалю я! Бо нарэшце ты, мурзіла, Мыйдадзіру дагадзіў». Раніцою і увечар Трэба чыста мыцца нам, А мурзілам скажам гэтак: «Сорам вам! Сорам вам!» Няхай жыве мыла духмянае, І ручнікі ільняныя, І грэбні густыя, І шчоткі зубныя! Дык будзем жа мыцца, купацца, Плаваць, ныраць і куляцца У ночвах, балеі, у ванне, У лазні, ў рацэ, ў акіяне, - Усюды няхай пагалоска ідзе: - Вечная слава вадзе!

Читать книгуСкачать книгу