Ночы на Плябанскіх Млынах

Автор: Рублевская ЛюдмилаЖанр: Историческая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Рублевская Людмила - Ночы на Плябанскіх Млынах в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Рублевская Людмила 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

І вось уночы па загадзе Завішы прывялі Ёзафа, паднятага проста з ложку, у адной кашулі, у Менскі замак — яго руіны засталіся там, дзе зьліваюцца Няміга і Сьвіслач. Маршалак мовіў адно: ня выйдзеш адсюль, пакуль не згатуеш зельле, якое верне мне маладосьць. Дарэмна кляўся Ёзаф, што не па сіле чалавеку павярнуць час назад, і чорныя коні бога Хронаса стопчуць любога, ніводзін сьмяротны ня змусіць іх ступіць убок ад каляіны, выбітай на Шляху Продкаў. Нічога ня слухаў Завіша. І ўзяўся Ёзаф за справу. Цэлы тыдзень шчыраваў ён у сутарэньнях замку, выходзячы толькі для таго, каб паглядзець з вартавой вежы на зоры, і падслухаць іх размовы, і зьнізаць прывідныя каралі іх шляхоў… І аднойчы працягнуў Ёзаф маршалку бронзавы кубак, у якім дымілася падобнае да вадкага металу зельле… І не было пэўнасьці ў ягоных вачах. Завішу давялося пажыць у каралеўскіх палацах, дзе нават падлога высланая здрадай ды атрутай, і ратуе толькі ўвесьчасная асьцярога, і загадаў аптэкару: “Выпі сам. А заўтра, калі зельле не …