Блакіт і золата дня

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Прочая научная литература  Научно-образовательная  1961 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Блакіт і золата дня в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Прочая научная литература  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 39 
Год: 1961 

Отрывок из книги

Нехта войкнуў. - Што? - уся падаўшыся ўперад, спытала Мар’яна. - Жыццё дрэнна ведаеце, археолагі, - зларадна сказаў Міхал, -каб ведалі добра, дык не давялося б вам думаць, ад якой бочкі гэты шпунт. - Не здзекуйцеся, - сказала яна. - Для нас вельмі важна. Што гэта? - Я ж і кажу: “шпунт”. Праўдзівей, дзіцячая цацка. Дзеці і цяпер ёю гуляюць. У некаторых вельмі глухіх вёсках Палесся. Бяруцца тры бутэлькі з гарбуза. У адной дзірка круглая, у другой - квадратная, у трэцяй - крыжападобная. І трэба зрабіць для ўсіх адзін шпунт, каб праз яго можна было няпіттття з бутэлькі. І тады робіцца такая вось фігура. - Ну добра, - сказаў Лёвачка, - ну квадрат, ну круг. Але дзе ж тут крыж? Нешта я не разумею. - Галава яшчэ спатрэбіцца, калі акадэмікам будзеш. Кінь, Лёва, - сказаў Міхал. І павярнуў прадмет так, што відны былі толькі бакі плоскасцяў. - Вось табе і крыж. І дзірка, праз якую напіцца можна. - Ч-чорт, як гэта я не здагадаўся, - пачухаў патыліцу Лёва. - А дзеці палескія здягадаюцца. Ды і ў старажытным …