Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Вока тайфуна

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  1974 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Вока тайфуна в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1974 

Отрывок из книги

У малпы быў неймаверна сумны і маркотны выгляд: рот да вушэй, вушы, падобныя на пельмені, і журботныя вочы. Більдзюкевіч, відаць, зразумеў ашаломленасць мічмана па-свойму: — Ды гэта нічога, таварыш мічман. Калі наконт таго, што сумняваецеся падарыць, — дык гэта глупства. Разумная не пакрыўдзіцца, а дурная — шайтан з ёю. Дубавец так і зразумеў, што гэта не для яго, а для Жэні. Уся гавань вельмі недасціпна казала, што ён з ёю "круціць раман". І злёгку "агарчыўся" (агарчэннем у гавані называлі аднолькава і выхадку падначаленага, і фіціль ад начальства), бо лічыў, што ён дужа нядобры сабою: выкапаная малпа. Гэта было не так. Толькі вечная пахмурная паглыбленасць мічмана ў сябе перашкаджала яму заўважыць, што некаторыя — і нават даволі многія — жанчыны азіраюцца на яго на вуліцах горада. Досыць высокі і шырокі ў касцях, велікароты, шыракавокі, брывасты, з магутнымі надброўнымі дугамі, крыху рудаваты, у пшаніцу. Словам, па замячанню таго ж "мастака" Анатоля Кані: — Дурніца, можа, і не прышвартуецца, …