Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны

Автор: Цвайг ШтэфанЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Цвайг Штэфан - Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Цвайг Штэфан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 11 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Няма патрэбы ўдавацца ў падрабязнасці бурнай спрэчкі, якая цягнулася ад супу да пудынгу; за табльдотам дасціпныя толькі сапраўдныя жартаўнікі, а доказы, да якіх звяртаюцца ў гарачцы выпадковай застольнай спрэчкі, пераважна банальныя і прыводзяцца спехам, без абдумвання. Цяжка таксама растлумачыць, чаму наша спрэчка так хутка пайшла ў такім з'едлівым напрамку; думаю, тут сыграла ролю міжвольнае жаданне абодвух мужоў выключыць магчымасць такога легкадумства і такой небяспекі для сваіх жонак. На жаль, яны не прыдумалі нічога лепшага, як запярэчыць мне, што гэтак можа гаварыць толькі той, хто разважае пра жанчын адно па выпадковых, танных халасцяцкіх перамогах; гэта ўжо крыху ўзлавала мяне, а калі ў дадатак немка пачала аўтарытэтным тонам павучаць мяне, што бываюць сапраўдныя жанчыны, а бываюць і «прастытуткі па натуры», да якіх, на яе думку, належыць і мадам Анрыэт, цярпенне маё лопнула, і я ў сваю чаргу перайшоў у наступ. Я сказаў, што толькі страх перад уласнымі жаданнямі, перад дэманічным …