Вуліца ў месячным святле

Автор: Цвайг ШтэфанЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Цвайг Штэфан - Вуліца ў месячным святле в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Цвайг Штэфан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

І тут я раптам здрыгануўся, пачуўшы прарэзлівы рогат жанчыны, якая сядзела побач са мною. У той самы момант лямпа замігцела: па скразняку я здагадаўся, што за маёю спінаю нехта прачыніў дзверы. - Зноў ты прыйшоў? - кпліва і злосна крыкнула яна па-нямецку. - Зноў валочышся вакол дома, ты, жмінда? Ну, дык заходзь ужо, я табе нічога не зраблю. Я крута павярнуўся, спачатку да яе, бо яна так прарэзліва крыкнула гэтыя прывітальныя словы, як быццам агонь вырваўся з яе нутра, а потым да дзвярэй. І яшчэ не паспелі яны зачыніцца, як я пазнаў дрыготкую постаць, пазнаў пакорлівы позірк таго самага чалавека, які стаяў перад уваходам, быццам прыклеены да дзвярэй. Ён нясмела, як жабрак, трымаў капялюш у руцэ і дрыжаў ад рэзкіх слоў, ад смеху, які трос грузную фігуру жанчыны і на які гаспадыня за стойкаю адгукнулася паспешлівым шэптам. - Туды садзіся, да Франсуазы, - прыкрыкнула яна на небараку, калі ён нясмела, з апаскаю ступіў крок наперад. - Ты ж бачыш, што ў мяне госць. Яна крыкнула гэта па-нямецку. …