Авальны партрэт

Автор: По Эдгар АлланЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу По Эдгар Аллан - Авальны партрэт в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: По Эдгар Аллан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Эдгар Алан По Авальны партрэт Замак, у які мой слуга наважыўся праламіцца гвалтам, каб не дазволіць мне ў маім безнадзейна немачным стане прабавіць ноч пад голым небам, уяўляў сабою адну з тых напышлівых і панурых каменных крушняў, што здавён змрочна высіліся сярод апэнінскіх схілаў, нібы спароджаныя фантазіямі сп-ні Рэдкліф. Па ўсім было відаць, што ягоныя насельнікі часова і зусім нядаўна яго пакінулі. Мы разьмясьціліся ў адным з найменшых і найсьціплей абстаўленых пакояў, які ляжаў у невялічкай вежы наўскрай будынку. Ён быў багата аздоблены габэленамі і завешаны шматлікімі і разнастайнымі геральдычнымі шчытамі, разам зь незвычайна высокай колькасьцю вельмі жывых сучасных карцінаў у рамах з залачонымі арабэскамі. Гэтыя карціны, якія віселі ня толькі на самых сьценах, але ў шматлікіх угінах і сховах, якія непазьбежна ўтвараліся дзівоснаю архітэктураю замка, неяк дзіўна мяне зацікавілі, мабыць таму, што я ўжо пачынаў трызьніць; і я папрасіў Пэдро зачыніць цяжкія аканіцы — бо за вокнамі …