Калодзеж і ківач

Автор: По Эдгар АлланЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу По Эдгар Аллан - Калодзеж і ківач в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: По Эдгар Аллан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Прачнуўшыся і працягнуўшы руку, я знайшоў побач скібу хлеба і збанок вады. Я быў надзвычай стомлены, каб неяк абдумаць іх з’яўленне тут, але ж прагна паеў і папіў. У хуткім часе я працягнуў абыходзіць вязніцу і, хоць з цяжкасцю, але знайшоў той баваўняны лапік. Да моманту падзення я налічыў пяцьдзесят два крокі, а пасля таго, як зноў працягнуў свой шлях, налічыў яшчэ сорак восем, намацаўшы абрэзак. Такім чынам, разам атрымалася сотня крокаў і, прыняўшы, што два крокі – гэта ярд, памеры цямніцы, па маіх падліках, складалі пяцьдзесят ярдаў у дыяметры. Аднак ідучы ўздоўж сцяны, я сустракаў нямала кутоў і таму не мог меркаваць пра форму склепа, а наконт таго, што гэта быў менавіта склеп, я не меў ужо ніякіх сумневаў. Мае блуканні былі практычна бязмэтнымі, бо нешта знайсці тут было амаль немагчыма, але ж нейкая няясная цікаўнасць штурхала мяне працягваць пошукі. Пакінуўшы вывучаць сцяну, я вырашыў перасекчы склеп наўскос. Спачатку я ступаў надзвычай асцярожна, бо падлога, хоць і здавалася цвёрдаю, …