Размова з муміяй

Автор: По Эдгар АлланЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу По Эдгар Аллан - Размова з муміяй в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: По Эдгар Аллан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Атмасфера наэлектрызавалася — як у фізічным, так і ў метафізічным, як у наўпростым, так і ў пераносным сэнсе. Па-першае, труп адкрыў вочы і некалькі хвілінаў вельмі хутка міргаў, акурат як містэр Барнс у пантаміме, па-другое, ён чхнуў, па-трэцяе, сеў, па-чацвертае, патрос кулаком перад тварам доктара Зубдамуса і па-пятае, павярнуўшыся да высакародных Глідана і Бэкінгема, на дасканалай егіпецкай звярнуўся да іх з наступнымі словамі: — Мушу сказаць, джэнтльмены, што вашыя паводзіны здзівілі мяне настолькі ж, наколькі пакрыўдзілі. Ад доктара Зубдамуса нічога лепшага і чакаць не варта, ён проста нікчэмны тоўсты дурань, іншага абыходжання ён і не ведае. Мне шкада яго, і яму я дарую. Але вы, містэр Глідан, вы, містэр Сілк, — вы, што столькі падарожнічалі і столькі часу правялі ў Егіпце, што можна падумаць, там і нарадзіліся, вы, якія так доўга жылі сярод нас, што гаворыце цяпер па-егіпецку гэтаксама свабодна, як, мяркую, пішаце на сваёй роднай мове, вы, якіх я заўсёды ўважаў за блізкіх сяброў …