Улялюм

Автор: По Эдгар АлланЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу По Эдгар Аллан - Улялюм в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Эдгар Алан По

Улялюм

Неба шэрым рыззём па-сірочы Навісала над лісцем сухім - Над пакурчаным лісцем сухім: Быў Кастрычнік, тужлівы і змрочны, У няласкавым годзе маім: Слаўся золкі туман нездароўчы, Сеяў жудасць у лесе глухім - Поўз ад возера Обэра ноччу Па гушчарніку Віра глухім. Тут, сярод кіпарысаў магутных, Я аднойчы з Душою блукаў. Між Тытанаў з Псыхеяй блукаў. Я тады, як паток каламутны, Палкім сэрцам бурліў, клекатаў І з жаролаў вулканаў раскутых Ў край сцюдзёны на Полюс сцякаў - Па адхонах вулканаў раскутых Ў край бязлюдны на Полюс сцякаў. Мы хаваліся ў словах сірочых, Як у выстылым лісці сухім - У пакручаным лісці сухім; І хаця быў Кастрычнік прарочы У бязлітасным годзе маім (Ноч Начэй узышла над усім!) - Мы забылі, што гэтаю ноччу У прыстанішчы зданяў глухім, Каля возера Обэра ноччу Вір блукае па лесе глухім. А тым часам на ранак патрохі Павярнуў неабзорны цалік, Прыйсця ранку пачаўшы адлік, І ў канцы нашай мглістай дарогі У расплывістай далечы ўзнік І, нібыта паўмесяц двурогі, Таямніча заззяў маладзік - Як Астарты паўмесяц двурогі, Чарадзейны заззяў маладзік. І сказаў я: «Астарта абліччам У сатканай з уздыхаў начы Не ўступае Дыяне нічым. Яна ўсе нашы слёзы падлічыць, Праз уздыхаў эфір летучы За сузор'ем Ільва таямнічым. Яе цёплыя вочы ўначы, Яе чулыя вочы ўначы Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць, Дзе мы знойдзем нарэшце спачын - Там, у Леце, за Львом ваяўнічым Знойдзем мы забыццё і спачын». А тым часам на ранак патрохі Павярнуў неабзорны цалік, Прыйсця ранку пачаўшы адлік, І ў канцы нашай мглістай дарогі У расплывістай далечы ўзнік І, нібыта паўмесяц двурогі, Таямніча заззяў маладзік - Як Астарты паўмесяц двурогі, Чарадзейны заззяў маладзік. І сказаў я: «Астарта абліччам У сатканай з уздыхаў начы Не ўступае Дыяне нічым. Яна ўсе нашы слёзы падлічыць, Праз уздыхаў эфір летучы За сузор'ем Ільва таямнічым. Яе цёплыя вочы ўначы, Яе чулыя вочы ўначы Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць, Дзе мы знойдзем нарэшце спачын - Там, у Леце, за Львом ваяўнічым Знойдзем мы забыццё і спачын». Ды сказала Псыхея: «Не веру Бледнай зорцы, што ў небе ўстае - Здраднай зорцы, што там устае: Ах, не стой жа! Ах, пойдзем наперад! Яе бляск забыцця не дае!» Так Псыхея сказала і ў шэры Прах занурыла крылы свае - Спалатнела ад жаху і ў шэры Прах занурыла крылы свае - Белапёрыя крылы свае. Адказаў я: «Твой страх - недарэчны: Дрогкай зоркі не маніць святло! Акунемся ў жывое святло! Гэта ззянне Сівіліна сведчыць, Што ўначы Спадзяванне ўзышло - Ува ўсёй Прыгажосці ўзышло!
-
Прывядзе бляск Астарты бясспрэчна Нас у неба, што днець пачало - Ах, даверыцца можна бясспрэчна, Каб у неба нас ззянне вяло, Дзе ўначы спадзяванне ўзышло».
Гэтак я супакойваў Псыхею, Каб развеяць смугу яе дум, Яе горкіх і роспачных дум, Як упёрлася раптам алея Ў склеп замшэлы, адкуль веяў сум - Невыносная жальба і сум, Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее, Апавіты ў жалобу і сум?» Адказала яна: «Улялюм!
-
Там магіла тваёй Улялюм!»
Сэрца жалем зайшлося сірочым І пакрылася лісцем сухім - Мёртвым, скурчаным лісцем сухім: Год назад у Кастрычніку змрочным, Год таму перад склепам нямым Я ўжо плакаў над горам сваім - Я ўжо плакаў у змроку глухім Над няўцешным адчаем сваім! Ах, якім чараваннем благім Зноў сюды я заваблены ноччу, Каб пакутваць у змроку глухім - Каля возера Обэра ноччу У прыстанішчы Віра глухім? І ў слязах мы сказалі абое: «Ах, няўжо духі дрэў і вады - Духі чулыя дрэў і вады - Каб не даць нам сустрэцца з журбою, Не хацелі пускаць нас сюды - Да жудлівага склепу сюды - І наслалі сваёй варажбою З пекла зорку граха і бяды - З нетраў пекла сваёй варажоою Зіхатлівую зорку бяды?»

Читать книгуСкачать книгу