Чалавек натоўпу

Автор: По Эдгар АлланЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу По Эдгар Аллан - Чалавек натоўпу в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: По Эдгар Аллан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Прыціснуўшыся лбом да шыбіны, я сядзеў, падрабязна аглядаючы натоўп, калі раптам перада мною зьявіўся твар (струхлелага старога чалавека гадоў шасьцідзесяці пяці або сямідзесяці), — твар, які спыніў і захапіў усю маю ўвагу, дзякуючы абсалютнай непаўторнасьці ягонага выразу. Нічога, што б хоць найдалей нагадвала гэты выраз, я ніколі яшчэ ня бачыў. Я добра памятаю, што маёй першай думкай, калі я ўбачыў яго, было, што Рэц, паглядзеўшы на яго, не вагаючыся выбраў бы гэты твар для сваіх партрэтных уцелаўленьняў д’ябла. Калі я паспрабаваў за кароткую хвіліну майго арыгінальнага агляду прааналізаваць значэньне, схаванае ў гэтым твары, перада мною няясна й блытана паўсталі вобразы вялікае разумовае сілы, абачлівасьці, скупасьці, хцівасьці, стрыманасьці, хітрасьці, крыважэрнасьці, злараднасьці, весялосьці, празьмернага страху, глыбокай — скрайняй роспачы. Я быў дзівосна ўзрушаны, спалоханы, зачараваны. „Якая дзікая гісторыя, — сказаў я сам сабе, — запісаная ў гэтай душы!” Тады ў мяне ўзьнікла нясьцерпнае …