Сымон-музыка

Скачать бесплатно книгу Колас Якуб Михайлович - Сымон-музыка в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сымон-музыка - Колас Якуб
Автор: Колас Якуб Михайлович 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: 1990 

Отрывок из книги

III Непрыхільны, як сіротка, Не прыласканы нікім, Ведаў хлопчык, як салодка Жыць вось так, сабой самім. На Сымонку даўно ў хаце Ўсе махнулі ўжо рукой. Не радзіцца б лепш дзіцяці З такой чуткаю душой У куточках, дзе спрадвеку Беднасць лютая гняце. Цяжка жыць у цемнаце, У знявазе чорнай, здзеку, Дзе адбітак свой з-за хлеба Накладае талака, Дзе так пільна праца трэба, Плечы моцныя, рука, Дзе рот лішні на прымеце, I так топчацца сям’ёй, — Лепш бы там не жыць на свеце Дзеткам з чуткаю душой! I Сымонка чуў і бачыў, Як крыўляліся дзядзькі, Ведаў, што ў сям’і ён значыў; Нават родныя бацькі Папракалі сына хлебам Пры абедзе за сталом. Ён — завала, ён — нязгрэба, Ён радзіўся гультаём! Горка стане бедачыне, Не прыхіліцца нідзе, Тады толькі жаль астыне, Як пажаліцца дудзе. На прыволлі, сеўшы ў полі, Смутна стане хлопчык граць; Льюцца, таюць зыкі болю, Аж калоцяцца, дрыжаць Ды заплачуць, затрасуцца, Капнуць дробнымі слязьмі, То ўгару яны памкнуцца, То зноў нікнуць па зямлі I жалобна заміраюць Немай жальбаю …