Магіла льва

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Магіла льва - Купала Янка

Отрывок из книги

(З народнага падання) I Нам продкаў кемкасць захавала Шмат весцяў дзіўных з быўшых год, Хоць гэтых весці ўжо нямала Ў няпамяць кінуў сам народ. Усё ж яшчэ штось засталося Унукам з прадзедаў жыцця… Няхай жа гэтыя калоссі Мінуць скаранне небыцця! Няхай той час, што згінуць мусіў У беспрасветнай векаў мгле, Для беспрыпыннай Беларусі Хоць толькі ў песні ажыве. Збіраць пачнем зярно к зярняці, Былое ў думках ускрашаць, Каб быт на новы лад пачаці І сеўбу новую пачаць. Пачнём дакапывацца самі Разгадкі нашых крыўд і бед, Што леглі цёмнымі лясамі На нашай долі з даўных лет. Пачнём някратаны паданні Сачыць пад бацькаўскай страхой, Шукаць ад рання і да рання, А толькі хай шукае свой. II Над быстрым Днепрам, дзе сягоння Стаяць Магілева муры, Драмала пушча ў сотні гоняў, Змагала громы і віхры. На дрэва дрэва нагінала, Адно к другому прыгняла, Сукі з сукамі пасплятала І з ветрам гутарку вяла. Ваўкоў, дзікоў, ласёў, мядзведзяў Была там днёўка і начлег У летні час, і ў галаледдзе, І ў зімавы глыбокі снег. …