Бандароўна

Автор: Купала ЯнкаЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Купала Янка - Бандароўна в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

X Забіралі бацька, маці Родную дачушку, Неслі ціха, асцярожна Сваю мёртву служку. Дзе йшлі з ёю, кроў чырвона Капала паволі І блішчэла па ўсёй сцежцы, Як раса на полі. Як прынеслі Бандароўну Да святліцы новай, Палажылі памаленьку На лаве дубовай. Прыбіралі, як да шлюбу, Ў белю і вэлёны, Запляталі буйны косы Ў каснікі чырвоны. Пазлацістыя на пальцы Персцяні ўздзявалі, У замшовы чаравічкі Ножкі абувалі. З руты-мяты ёй вяночак Вілі у дамоўку, Як карону каралеўне, Клалі на галоўку. Збілі з дошак габляваных Белу дамавіну І складалі ў ёй няшчасну Забіту дзяўчыну. Спіць сном вечным Бандароўна І болей не ўстане, А над ёй пяюць старыя «Вечна спачыванне». XI Неспакоен пан Патоцкі У сваёй правіне, Што ўчыніў такую крыўду Ні пра што дзяўчыне; Хоча грэх свой чым загладзіць І віны убавіць; Бандароўну хоць па смерці Думае праславіць. Ён спяшыць на баль хаўтурны, Пыхай паганяны, Шоўкам кажа абіваці Гроб той дзераўляны; Шоўку, золата, атласу Браці, колькі хваце, Кутасамі залатымі Труну абчапаці. Загадаў …