Тарасова доля

Автор: Купала ЯнкаЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Купала Янка - Тарасова доля в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Янка Купала

Тарасова доля

Памяці Тараса Шаўчэнкі

I Ходзіць гоман па Ўкраіне У святочных шатах... Гаманіць Дняпро са стэпам Аб вялікім святу. Тую долю, што калісьці Тарас напрарочыў, - Тую долю чуюць вушы, Бачаць ясны вочы. Тая воля, на якую Тарас спадзяваўся, Загуляла ў буйным стэпе, Сонцам абвілася. Тое шчасце, аб якім так Тарас вечна марыў, У народзе на свабодзе З Крамля гаспадарыць. Добрым словам памінае Вялікага сына Украіна маладая, Вольная Ўкраіна. II Як раджала яго маці, - Не свяцілі зоры, Зубы скаліла няволя, Хахатала гора. Песень радасных, вясёлых Над яго калыскай Не спявалі маладухі Ні здалёк, ні зблізку, А як вырас, як падняўся, На свае стаў ногі, Следам - паншчына, батрацтва, Панскія парогі. Крукам гнуўся перад панам, Уздыхаў нясмела, Катавалі батагамі Юнацкае цела. Энгельгарты, Энгельгарты! Ўжо вам не паўстаці, - Адамсціла Украіна За дзяцей і маці. III А было ў тыя часіны Цёмна, бы ў магіле, Людзі гінулі, як мухі, Ці, як здань, блудзілі. Ні святла таго, ні ўсмешкі Хоць бы на хвіліну, - Ночка хутала Ўкраіну, Ці ж толькі Ўкраіну?! І скрыпелі, і бразджэлі Ланцугі наўкола, Панства людам гандлявала, Як нямой жывёлай. Прадавала і мяняла, Ў карты прайгравала, Крыві, слёзам канца-меры Бядняцтва не знала. Гэткай катаргі і мукі Пяром не апішаш. Прамінула. Толькі думку Успамін калыша. IV Нарадзіўся на свет белы І Тарас у путах, А нялёгка, ой, браточкі, Змалку быць закутым! Я таксама нарадзіўся Ў ланцугах пад царам. Спапяліў бы ту часіну, Каб я мог, пажарам! Прайшлі годы. Тарас вырас, Як таполя ў полі. Выкуплялі добры людзі Тараса з няволі. Як браў грошы пан вяльможны Рукою паганай, Кроў блішчэла на дукатах, Кроў людзей скаваных. Кроў скаваных бацькі, маці, Скованага сына, Кроў блішчэла на дукатах Скутае Ўкраіны. V Па гасцінцы беларускім, Ў Пецярбург з Варшавы, За карэтаю за панскай Пхнецца хлопец жвавы. Гэта йдзе Тарас-нявольнік, Служка ясне-пана, Пан у золаце. Ён бедны, Босы, абарваны. Беларускія бярозы Абапал гасцінца Калыхалі думкі шумам Хлапчуку-ўкраінцу. Бор шумеў яму над вухам, Булькалі крыніцы, - Маладому, дасціпному Было чым дзівіцца. Бачыў ўбогія хаціны, Крытыя саломай, Людзей бачыў паднявольных, Што і ў сябе дома. VI Чаму ў сэрцы беларускім Песня Тарасова Адгукнулася, запела Зразумелым словам? Чаму вецер з Украіны З думкаю крылатай Далятаў да Беларусі І шумеў над хатай? Бо йшла доля беларуса З доляй украінца Адналькова - ў поце, ў слёзах, Церневым гасцінцам. Бо згіналі адналькова, Змалку да сканання, Шыі ў ёрмах і чакалі Яснага світання. Як жылося, як вялося, Як марнелі сілы, Таму сведкай там і тутка Курганы, магілы.

Читать книгуСкачать книгу