Яна і я

Автор: Купала ЯнкаЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Купала Янка - Яна і я в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

8. Ворка Саха мая зусім ужо гатова, - Зрабіў к ей новенькую плаху. Нарогі павывострываў нанова, Даў на паліцу тоўсту бляху. Вось толькі коніка ў яе упрэгчы. Махнуці пугаю нягрозна. У загоне на рагач крывы налегчы. - Барозна пойдзе за барознай. Сняданне з'елі з ёю удваечку. Каб сыта - трудна пахваліцца Хлеб падзялілі разам па кусочку, Сцюдзёнай запілі вадзіцай. Пайшоў з сахой, пусціў нарогі ў гоні. Нагамі толькі конік мой цярэбе, І сцелецца загончык пры загоне, Аж сонца цешыцца на небе. Вам, людзі, што сваёй рукою белай Зямлі не кратаеце сэрца, Не дагадацца цераз век свой цэлы, Як сэрца чалавека б'ецца. Таго, які ўвосень ці вясною Зямлі сахой чапае грудзі Або зярно хавае бараною, Каб вырасла для вас жа, людзі. У важны час заворкаў ці засеўкаў Імша абходзіцца святая, Душа сяўца лунаецца, як дрэўка, Якому вецер ліст зрывае. Арыце, сейце, людзі, хто што можа, Старым ці новым абычаем! А вашу працу доля упрыгожа Шчаслівым, буйным ураджаем. 9. Беліць палатно Чачоткавы зрабіў ей пранік ёмкі, З …