Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь

Автор: Пушкин Александр СергеевичЖанр: Сказки  Детские  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Пушкин Александр Сергеевич - Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Пушкин Александр Сергеевич 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Аляксандар Пушкін Казка пра цара Салтана Тры сястрыцы пад акном Пралі позна вечарком. «Вось каб я была царыца, - Кажа першая сястрыца, - Дык адна на ўвесь бы свет Я наладзіла банкет». «А каб я была царыца, - Адказала ёй сястрыца, - Дык на ўвесь бы свет адна Я наткала б палатна». «А каб я была царыца, - Кажа трэцяя сястрыца, - Нарадзіла б для цара Я асілка-змагара». Толькі вымавіць паспела, Дзверы ціха заскрыпелі, Да сясцёр заходзіць цар - Той краіны уладар. Ён за плотам слова ў слова Слухаў іхнюю размову, І малодшая таму Спадабалася яму. «Добры дзень табе, дзяўчына, Ты царыцай стаць павінна, І да восені - глядзі! - Мне асілка нарадзі. Вы ж, галубачкі-сястрыцы, Выбірайцеся з святліцы Ды спяшайцеся за мной І за вашаю сястрой. Будзе з вас адна ткачыха, А другая паварыха». Пакідаючы свой дом, Едуць госці за царом. Цар не доўгі час збіраўся І ў той вечар павянчаўся. Ён гасцей усіх сабраў І вялікі баль пачаў. Потым госці і вяльможы Палажылі спаць на ложак Са слановай косці іх І пакінулі адных. …