Вершы

Автор: Пушкин Александр СергеевичЖанр: Лирика  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Пушкин Александр Сергеевич - Вершы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Пушкин Александр Сергеевич 
Жанр: Лирика  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Прарок Духоўна стомлены зусім, з дарогі я ў пустыні збіўся, - і шасцікрылы серафім на раздарожжы мне з'явіўся. Нячутным дотыкам, як сон, павекаў ледзь крануўся ён, - і іх напоўніў шум і звон: пачуў я неба хваляванне, завоблачных анёлаў лёт і гадаў пад вадою ход, лазы ў даліне прарастанне. І каля вуснаў ён узнік і вырваў грэшны мой язык, і пустасловы, і каравы, і джала мудрае змяі ў вусны ўклаў і загаіў сваёй дзясніцаю крывавай. І грудзі мне рассек мячом, і сэрца трапяткое выняў, і жар, з яшчэ жывым агнём, ён назаўжды ў грудзях пакінуў. Як труп - ў пустыні я ляжаў, ды голас боскі загадаў: «Устань, прарок, як у дазоры, і словам з іскрамі надзей, абходзячы зямлю і моры, запальвай сэрцы у людзей». 1826 Пераклад: Мікола Федзюковіч Рэха Ці звер раве ў глушы лясной, Ці песня чутна за гарой, Ці гром грыміць па-над зямлёй - Ў цішы заўжды На кожны голас водгук свой Народзіш ты. У буру ловіш гул ракі, Як гром калыша саснякі, Як граюць пастухоў ражкі - І шлеш у свет Адказ; табе ж ніхто... Такі І ты, …