Багіра

Автор: Мавр ЯнкаЖанр: Советская классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Мавр Янка - Багіра в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Мавр Янка 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Можа, хто захоча спытацца: якім чынам Багіра магла абслугоўваць чатыры кватэры, калі сама умела лічыць толькі да трох? Нялёгка, вядома, адказаць на такое запытанне зам ест Багіры, але думаем, што яна сваю хату не лічыла — вось тады і застанецца тры. Як бы там ні было на самай справе, а мы лішні раз пераканаліся, што наша Багіра — найлепшая кошка ў свеце. Мы нават гатовы былі прасіць у яе прабачэння за тое, што падумалі, нібы яна сапсавалася і загуляла. Нарэшце прыйшоў час, калі Багіра зусім пакінула ўсіх сваіх дзяцей і забылася на іх. Мы ахвотна аддалі людзям і апошняга катка, каб жыць толькі з адной іхняй маткай. Ды і хто не хацеў бы жыць з такой разумней асобай! Але лутка ў нас з ёю пачаліся непаразуменні. Калі яна пазбавілася клопату аб дзецях і ёй больш не было чаго рабіць, яла пачала ўмешвацца ў нашы гаспадарчыя справы, ды так нахабна, што ніякай рады нельга было даць. Калі хоць трохі адвернешся, недаглядзіш — яна зараз жа нашкодзіць. Шчога ад яе не схаваеш — усюды дабярэцца. Калі …