Чалавек ідзе

Автор: Мавр ЯнкаЖанр: Советская классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Мавр Янка - Чалавек ідзе в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Мавр Янка 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Раптам у лесе нешта шаснула - і на палянку выскачылі дзве казы. Угледзеўшы чужых, яны спыніліся ў здзіўленні, а ў гэты самы момант некалькі мужчын кінулася да іх. Але рукі толькі слізганулі па поўсці - і жывёлы зніклі. Нялёгка было нашым людзям паляваць з голымі рукамі. Такая няўдача, відаць, засмуціла іх. Хоць твары і нельга было назваць свядомымі, але ж і на іх адбілася нейкае расчараванне. Разам з тым прачнуўся голад, і яны зноў пайшлі шукаць спажывы. На гэты раз нейкія шчасліўцы знайшлі нават птушынае гняздо з яечкамі ды злавілі крата. На адну жанчыну натрапіў звярок, падобны да нашага пацука. Угледзеўшы небяспеку, ён скруціўся ў вузел і прыкінуўся мёртвым. Але гэта не памагло. Жанчына ўсё роўна ўхапілася за яго, адразу разарвала і пачала есці. Зубамі яна адрывала кавалкі і давала свайму дзіцяці. Звярок быў так званы «сумчаты» пацук, які яшчэ і цяпер жыве ў Паўднёвай Амерыцы, у Аўстраліі. Парода сумчатых з'яўляецца адной з самых старадаўніх. Яшчэ і цяпер захавалася некалькі відаў, да …