Аліса ў Цудакуце

Автор: Кэрролл ЛьюисЖанр: Сказки  Детские  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Кэрролл Льюис - Аліса ў Цудакуце в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Аліса ў Цудакуце -  Кэрролл Льюис
Автор: Кэрролл Льюис 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 14 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Глава II Слёзнае мора “Дзівасенька ды цікавісенька! - усклікнула Аліса (крыху здзівіўшыся, што так хутка забыла родную мову), - “Цяпер я раскладваюся, як самы велізарны тэлескоп! Бывайце, ножачкі мае!” Яна глядзела на свае ногі, якія ўсё аддаляліся і аддаляліся, пакуль зусім не згубіла іх з вачэй “Мае ж вы бедненькія маленькія ножачкі! І хто ж апране на вас, любенькія, шкарпэткі і боцікі? Мне гэтага, нажаль, не зрабіць! Я ж буду вельмі далёка, каб даглядаць вас, і цяпер вам прыйдзецца рабіць усё самастойна! Але ж мы павінны застацца сябрамі,- падумала Аліса, - ці аднойчы яны пайдуць анітуды, куды мне патрэбна! Во! Падарую ім на Каляды новыя чаравікі!” І яна пачала прыдумляць, як будзе гэта рабіць. “Дашлю іх поштаю,- вырашыла Аліса,- пэўна гэта будзе вельмі цікава, рабіць падарункі ўласным нагам! А як дзіўна будзе выглядаць адрас! АЛІСІНАЙ ПРАВАЙ НАЗЕ. ДЫВАНОК ЛЯ КАМІНА, (З ЛЮБОЎЮ АД АЛІСЫ). Ратуйце! Якую ж лухцень я нясу!” І ў тое ж імгненне яе галава дзюбнулася аб столь: цяпер яе рост …