Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Автор: Манн КлаусЖанр: Историческая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Манн Клаус - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры -  Манн Клаус
Автор: Манн Клаус 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 57 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Прамысловічыха знайшла яго чароўным. — Якое шчасце будзе цэлы вечар слухаць вас, экселенц!— усклікнула яна. — Колькі ж бо ўсяго ўсякага вы пабачылі! Вы ж нават, здаецца, пабылі дырэктарам дзяржаўных тэатраў? Пытанне здалося нетактоўным як далікатнай фраў Бэле, так і аўтару "Танэнбэрга" — трагедыі. І ён досыць рэзка сказаў: — Так, вядома. Багачка з Кёльна нічога не заўважыла. Яна вяла сваё, з нейкай недарэчнай дураслівасцю: — Ужо крышку ці не раўнуеце вы, гер саветнік, да нашага Гендрыка, вашага наступніка? — і лёгенька пагразіла пальчыкам. Фраў Бэла не ведала, куды вочы падзець. Але Цэзар фон Мук даказаў, што свецкасць чалавека, калі яна даволі рассудлівая, можа сысці за арыстакратычнасць. Па яго "дрэварыце" прабегла ўсмешка, толькі на першы покід вока крыху гаркаватая, а насамрэч мяккая, лагодная, а тобта нават і мудрая. — Мне прыемна было несці гэты цяжар, так, я рабіў гэта ахвотна, ад шчырага сэрца, і з радасцю перадаў майму сябру Гёфгену, які, як ніхто іншы, па справядлівасці пакліканы …