Стэпавы воўк

Автор: Гессе ГерманЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Гессе Герман - Стэпавы воўк в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Стэпавы воўк -  Гессе Герман
Автор: Гессе Герман 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 36 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Але ж гэта я забег далёка наперад і, шчыра кажучы, насуперак сваім намерам і волі, ужо сказаў самае істотнае пра Галера, хоць спачатку збіраўся накідаць ягоны партрэт толькі збольшага, а потым ужо няспешна і паслядоўна распавесці пра маё з ім знаёмства. Але раз ужо я выперадзіў самога сябе, дык, бадай што, будзе залішне далей высільвацца наконт загадкавай «нетутэйшасці» Галера і падрабязна расказваць, як я паступова адчуў і спазнаў прычыны і сэнс гэтай страшэннай нетутэйшай адзіноты. Так будзе лепш, бо сваю ўласную пярсону мне хацелася б па магчымасці засланіць у цень. Не хачу ні спавядацца, ні расказваць розныя прыгоды, ні акідацца ў псіхалогію, хачу толькі як відавочца дадаць сякія-такія штрыхі да партрэта гэтага дзіўнага чалавека, ад якога засталіся нататкі пра Стэпавага ваўка. Ужо з першага позірку, калі ён увайшоў праз цётчыныя шкляныя дзверы, па-птушынаму адкінуў галаву і пахваліў прыемны пах нашага дома, я змеціў у незнаёмым нешта адмысловае, і першая мая наіўная рэакцыя была - агіда. …