Апошні лісток

Автор: Генри О.Жанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Генри О. - Апошні лісток в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Генри О. 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

– Апошні, – сказала Джонсі. – Я была ўпэўненая, што ён ападзе ўначы. Я чула вецер. Сёння і ён зляціць, а разам з ім памру і я. – Бог з табой! – сказала Сью, сіхіляючы да падушкі свой пастарэлы твар. – Падумай хоць пра мяне, калі пра сябе не думаеш. Што са мной будзе? Але Джонсі не адказала. Няма ў свеце самотнейшай істоты за чалавечую душу, што гатова выправіцца ў далёкае, таямнічае падарожжа. Насланнё завалодала ёй не на жарт, адну за адной абрываюцы ніці, што звязвалі яе з сябрамі і ўсім зямным. Дзень зжыў сябе, але нават у прыцемках на тле сцяны было відаць, як самотны лісток плюшчу чапляецца сцяблінкай за лазу. І нават потым, з наступленнем ночы, калі на волю выбраўся люты паўночны вецер і дождж без перастанку грукаўся ў шыбы, барабанячы па злівах капежам з нізкіх галандскіх дахаў. Ледзь толькі пачало віднець, бязлітасная Джонсі загадала падняць фіранку. Лісток плюшчу, як і раней, быў там. Джонсі доўга ляжала, гледзячы на яго. А потым паклікала Сью, што памешвала курыны булён на газавай …