Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет...

Автор: Бродский Иосиф АлександровичЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Бродский Иосиф Александрович - Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет... в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Бродский Иосиф Александрович 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Іосіф Бродскі Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет... Вершы Калядны раманс Яўгену Рэйну, з любоўю Плыве ў журбоце беспрычыннай паміж цаглянага надсаду караблік зыркай аблачынай ад Аляксандраўскага саду, начны ліхтарык нечуваны, як ружа жоўтая, прыгожы, над галавой сваіх каханых, ля ног прахожых. Плыве ў журбоце беспрычыннай пчаліны хор прапойцаў смешных. Глядзіць маркотнымі вачыма й фатаграфуецца замежнік, і выязджае на Ардынку таксоўка, хворая вякамі, і сталі мёртвыя ў абдымку з асабнякамі. Плыве ў журбоце беспрычыннай спявак маркотны па бульвары, ля крамкі з газаю айчыннай – маркотны дворнік круглатвары, плыве з паненкаю кісейнай стары каханак-малайчына. Картэж апоўначы вясельны плыве ў журбоце беспрычыннай. Плыве ў імгле замаскварэцкай плыўца ў няшчасце цяжкі подых, гучыць гаворкаю габрэйскай на жоўтых, на маркотных сходах, і, плывучы ў журбу з мілосці, каляднаю, нядзельнай госцяй сумуе пекная дзяўчына без дай прычыны. Плыве ўваччу халодны вечар, дрыжаць сняжынкі на вагоне, марозны вецер, …