Канёк-гарбунок

Автор: Ершов Пётр ПавловичЖанр: Сказки  Детские  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Ершов Пётр Павлович - Канёк-гарбунок в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Ершов Пётр Павлович 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Частка другая. Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць Пачынаем мы заход Ад Іванавых прыгод. Ходзіць коця па балоце - Па дзве лапы ў адным боце. Лезуць козы ратаваць, Котку вусы выціраць. Прагнуць багны, ходзяць лесам, Цеста хваліцца замесам. Козы ногі б'юць дарма, Коці там ужо няма. Гэта прыказка, а потым Пойдзе казка сваім ходам. Вось вам мора-акіян, Вось і востраў вам Буян. У труне ляжыць там дзеўка, Над труною салавейка Свішча... Зноўку не туды Мы свае вядзём сляды... Трэцім разам, лепшым часам! Будзем цешыцца расказам... Памятаеце? Іван Ля цара жыве, як пан. У канюшні царскай служыць І ніколечкі не тужыць. Бацьку роднага, братоў Ён зусім забыць гатоў. Колькі ежы, розных смакаў! Колькі вопраткі ўсялякай! Калі шапкі ўсе сабраць, Кораб будзе - як падняць. І так смачна яму спіцца - Сам не можа пабудзіцца! Стаў праз тыдняў гэтак пяць Служка царскі заўважаць... Быў з баяр ён, зваўся спальнік, Да Івана быў начальнік Над канюшняй у цара. Быў! Прайшла яго пара! То не дзіва, што злаваўся На Івана і …