Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Автор: Гениюш Лариса Антоновна Жанр: Лирика  Поэзия  2010 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - Гениюш Лариса Антоновна

Отрывок из книги

Галгофа сапраўды ўзвышае. Што праўда, ва ўсе часы былі аматары ўплятаць дэкаратыўныя церні ў свае лаўравыя вянкі. Таму і ўлаўраны паэт часам выглядаў бутафорна, хоць вазьмі і сашчыкні лісток-другі на прыправу. У Гулагу цёплалюбны лаўр не рос, а вось з тысячаў кіламетраў калючага дроту можна было звіць мільёны церневых вянкоў. Крыжовы шлях Ларысы Геніюш цягнуўся восем доўгіх гадоў. Тыя, хто адпраўляў яе на пакуты, думалі, што перамога за імі. Але яны памыліліся. Гэтую жанчыну перамагчы было немагчыма. У пераможцах заўсёды заставалася яна. Гестапаўцы ў 1942 годзе, пасля выхаду ў свет зборніка “ Ад родных ніў ”, так і не дамагліся ад яе паэтычных дыфірамбаў фюрэру. Хоць і пагражалі Асвенцымам. Галоўны гэбіст БССР Цанава ў сутарэннях менскай амерыканкі восенню 1948-га так і не даведаўся ад яе, дзе архівы БНР. Вярхоўны суд у 1949-м так і не пачуў ад яе прызнання віны і пакаяння. Усе лагерныя дзяржыморды, як ні стараліся, не паставілі яе на калені. ЦК КПБ так і не прымусіў яе прыняць савецкае …