Выбраныя творы

Автор: Ожешко Элиза Жанр: Классическая проза  Проза  2000 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Выбраныя творы - Ожешко Элиза

Отрывок из книги

Паўстанне было патоплена ў крыві, дзесяткі тысяч ваяроў звінелі кайданамі па дарогах Сібіры, цэлыя сем'і ішлі ўслед за імі на вечнае пасяленне. «Гэтыя людзі не хлебаробы, ім не патрэбна ўрадлівая глеба, яны могуць пражыць свой век і ў Якуцкай вобласці, і ў Туруханскім краі», — дакладваў цару Мураўёў-Вешальнік. Не адзін раз звяртаючыся да тэмы свабоды ў сваіх творах, пісьменніца лепш за многіх тагачасных гісторыкаў зразумела прычыну разгрому паўстання. «Да велічнага пераможнага пажару не дапусціла, на жаль, замкнутая мужыцкая хата», — пісала яна ў сваёй апошняй кнізе «Gloria victis» («Слава пераможаным»). Але гісторыя барацьбы славянскіх народаў «за вашу і нашу вольнасць» папоўнілася імёнамі новых герояў — Я.Дамброўскага, К.Каліноўскага, В.Урублеўскага і З.Серакоўскага, — яны заклікалі да сялянскай рэвалюцыі — за права перадачы зямлі сялянству. Гераічныя падзеі часу ва ўсіх іх драматызме і супярэчнасцях вызначылі лёс Элізы Ажэшкі, абудзілі жаданне служыць Радзіме. Вымушаная праз усё жыццё …