Аўтобус

Автор: Гапееў ВалерыйЖанр: Рассказ  Проза  2010 год
Скачать бесплатно книгу Гапееў Валерый - Аўтобус в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Валерый Гапееў

Аўтобус

Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 - высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Але апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі трэба было спалучаць у адным вечары і правяранне вучнёўскіх сшыткаў, і даенне каровы, і гатаванне вячэры для мужа-трактарыста. Так думаў Антось пра гэтую сухенькую жанчыну, падыходзячы да аўтобуса. Можа таму, што яна нагадвала яго першую настаўніцу - тая была такой жа невялікай, худой, сама выганяла на выган сваю карову, і Антосю, калі прыпадала іх чарга пасвіць, было нечага сорамна бачыць сваю настаўніцу басаногай, у выцвілай сукенцы, з пруцікам у руках. Карова была шкадлівая, ішла ляніва, настаўніца раз-пораз махала пруцікам. Антось ведаў (а хто ў вёсцы не ведаў), што муж яе добра выпівае, а калі напіваецца моцна, ганяе сваю жонку, а то і б'е...

Жанчына ля аўтобуса прытрымлівала адной рукой інвалідную каляску, у якой сядзеў хлопчык гадоў 10. "Зараз папросіць дапамагчы з каляскай", - падумаў Антось, і вырашыў, што чакаць гэтай просьбы не будзе - сам прапануе.

- Дзень добры, дапамагчы?
- прыпыніўся ён ля жанчыны.

- І вам добры, - вінавацячыся, заспяшалася жанчына.
- Калі вас не затурбуе, дапамажыце. Сяргейка не цяжкі, у нас 12 і 13 месцы... Давайце, я сумку Вашу патрымаю.

- Ну, хадзі да мяне, Сяргей, - Антось перадаў сваю невялікую сумку, дзе ляжалі дыскі з рукапісамі ды бутэлька мінералкі, жанчыне, працягнуў рукі.

Хлопчык, усміхаючыся адкрыта, падаўся з каляскі насустрач.

Ён і на самой справе быў зусім не цяжкі - худы, з тонкімі, амаль без мышцаў рукамі. Антось лёгка ўзяў яго на рукі. Салон быў амаль пусты: хлопец і дзяўчына гадоў па 18 сядзелі разам у самым канцы салона, мажная кабета са сваім спадарожнікам, мужчынам гадоў 45 - у самым пачатку. Тоўстая, няўклюдная, яна займала амаль ўсю прастору між двума крэсламі, і мужчына, які сядзеў з ёй побач, быў літаральна прыціснуты яе целам да акна.

Антось пасадзіў хлопчыка ў крэсла.

- Тут будзеш ці ля акна?

- Ля акна... я сам, - адказаў весела хлопчык і, не чакаючы нейкіх дзеянняў з боку Антося, сам пасунуў сваю цела на другое крэсла, потым падхапіў, перакінуў далей свае, быццам чужыя, ногі. Яшчэ рывок, яшчэ - і Антось, не паспеўшы дапамагчы, пабачыў, што хлопчык ужо добра ўладкаваўся, павярнуўся да Антося, усміхнуўся пераможна.
- Вось, дзякуй!

- Ну, не сумуй, хутка паедзем.

Антось выйшаў з салона, узяў у жанчыну сваю сумку. Запаліў.

- То ўнучак мой, - нібыта апраўдваючыся за нейкі страшны грэх, ціха сказала жанчына.
- Дачушкін. Радавая траўма. Хто там вінаваты і ў чым - Бог ім суддзя. Разумны расце, гэтак добра маляваць навучыўся... То во цяпер ў Мінску выстаўка яго карцін, у Духоўным цэнтры...

Антось прамаўчаў у адказ - а што тут было казаць. Жанчына таксама замаўчала.

Яшчэ некалькі пасажыраў зашлі ў аўтобус. Прыйшоў і вадзіцель.

Жанчына са складзенай інваліднай каляскай памкнулася яму насустрач, а ён ужо сам усё зразумеў, кіўнуў:

- Зараз, зараз...

Заскочыў у кабіну, пакінуў там скрутачак папер, адчыніў багажнік і ўладкаваў у яго складзеную каляску.

- Усё, паехалі, - сказаў ён, звяраючыся да Антося, які запаліў ужо другую цыгарэту і да маладога мужчыны гадоў 25 з вялікімі залысінамі, які ўбаку размаўляў па мабільніку.

У гэты час да аўтобуса імкліва падкаціла аўто, адчыніліся дзверцы і невысокі мужчына, з вялікім жыватом, апрануты ў строгі дзелавы касцюм, з гальштукам, вылез з пярэдняга пасажырскага сядзення.

- Пачакайце!
- больш загадаў, чым папрасіў ён вадзіцеля і такім жа загадным голасам загаварыў унутр салона автамабіля: - Забярэш мяне ў 8 вечара, каб не спазняўся.

- Ну што Вы, Ігнат Вадзімавіч, я толькі цёшчу адвязу - і адразу ў Мінск.

- Глядзі мне...

Вадзіцель аўтобуса вачыма пералічыў пасажыраў, зірнуў у свае паперкі - усё супадала, ён спакойна усеўся ў сваё крэсла, і аўтобус крануўся з месца.

Антось вольна адкінуў крэсла назад - ззаду не было пасажыра, толькі жанчына сядзела на суседнім крэсле.

- Вам не будзе перашкаджаць?
- папытаўся ў яе Антось.

- Што?
- хутка перапытала жанчына, занятая сваімі думкамі так глыбока, што не толькі па вачах - па твары было відаць, што яна нечым вельмі заклапочаная: падціснутыя вусны, складкі на ілбе.
- А, не, я тут буду сядзець, - адказала нечакана нервова, быццам Антось спрабаваў заляцацца да яе. Мажліва, жанчына і была прыгожай раней, але не цяпер - твар яе перакрывіла незразумелая туга, вочы хваравіта паблісквалі. Непрыгожы твар, высахлы. І нечым нават варожы.

Антось уладкаваўся як мага лепей, заплюшчыў вочы. О, як ён чакаў гэтага моманту пасля цалкам бяссоннай ночы! Увесь час ад таго моманту, калі ён паставіў апошнюю кропку ў рукапісе, здавалася, што вось толькі заплюшчыць вочы - і засне, праваліцца ў цёмную, такую жаданую яміну забыцця. Але не атрымалася - перад вачыма ўзнікла клавіятура камп'ютара.

Аўтобус пакалыхваўся, прыпыняўся на святлафорах, торгаўся. Сон не ішоў да Антося - аж млосна рабілася ад скакаўшых у вачах літараў.

"Перапрацаваўся", - задаволена усміхнуўся Антось, падняў спінку, стаў глядзець у акно. Аўтобус выехаў з гарадка і паімчаў па трасе.

Шэсць гадзін, усяго шэсць гадзін - і справа будзе зроблена. Ды не адна, а дзве справы! Дзве - вялікіх і неабходных... Вось яны, тут - у сумцы на дзвюх дысках: яго аповесць "Руйнаванне непабудаваных храмаў" і дэтэктыў "Последняя ставка Серого". Дэтэктыў - гэта праца раба. А аповесць - гэта яго творчасць, яго галоўны твор на сённяшні дзень. Антось задумваў, выношваў сваю аповесць некалькі гадоў. Яна нараджалася пакутліва, у сумненнях і адчаі. І запісваў яе Антось толькі тады, калі быў настрой, калі быццам з боку нешта штурхала яго і падказвала: сядай, пішы. Былі сумненні - ці здолее, быў адчай - а хіба яна трэба некаму, акрамя яго самога ды рэдакцыі? Што ён адзін са сваёй, няхай самай высокамастацкай аповесцю, можа зрабіць, што можа парушыць, каго прымусіць задумацца? Тым, хто чытае па-беларуску, яго думкі наўрад ці скажуць нешта новае. А для тых, хто не чытае - аповесць застанецца незаўважанай... Але нельга не пісаць, калі ёсць такая здольнасць. Гэта Антось разумеў, як правіла, як закон. Нельга змяніць свет, разбураючы. Трэба толькі ствараць. Гэта таксама закон. Вышэйшы закон...

І аповесць атрымалася. І сам ён адчуваў, калі перачытваў старонкі, і ў рэдакцыі часопіса, куды аддаваў раней кавалак для азнаямлення, сказалі адразу: "Закончыш - вязі".

Толькі рэдактар ведаў пра аповесць. Алена ведала пра другое - пра дэтэктыў, які яе муж піша за грошы нейкаму невядомаму выдаўцу. Гэты дэтэктыў выйдзе зусім пад другім імем. Стане бестселерам - грошы спаўна атрымае нехта невядомы. Антось жа атрымае тое, на што разлічваў, на што згаджаўся ад самага пачатку: паўтара долара за старонку тэксту. Ён напісаў 300 старонак - атрымае 450 долараў. Антось ведаў, што гэта - мізэрная сума, ведаў, што ў Сеціве за звычайныя артыкулы для сайтаў можна зарабляць і 5 і 8 долараў за старонку. Але ж шанцавала некаму, а яму прапанавалі такую работу. І ён згадзіўся адразу, схапіўся за яе, бо гэта былі рэальныя грошы. Іх так не хапае... Колькі могуць зарабіць разам настаўнік літаратуры ды настаўніца пачатковых класаў у райцэнтраўскай школе, не маючы і пяці гадоў стажу?..

Плылі пералескі, палі, пагойдваўся аўтобус, рухаючыся роўна, без прыпынкаў. І мяккая млявасць авалодвала целам і розумам з так прыемна было ў яе паглыбляцца, аддавацца яе волі.

- Добры дзень! Аляксандр? Гэта Валянціна. Так, я буду праз пяць гадзін. Вядома, флэшку з ключамі я вязу з сабой. А, скажыце, курс застаўся ранейшым, так? Добра... Так-так, мне менавіта наяўныя долары трэба. Як мы і дамаўляліся. Я разумею, што 20 тысяч для вас - сума не маленькая... Вы ж ведаеце, колькі мне яшчэ трэба. Выдатна, як толькі буду ў Мінску, я Вам яшчэ раз пазваню...

Читать книгуСкачать книгу