Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Вячэрнія ветразі

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Лирика  Поэзия  1960 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Вячэрнія ветразі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Вячэрнія ветразі - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Лирика  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 10 
Год: 1960 

Отрывок из книги

Баявыя вазы Драч крычыць. Туманы, як мора, За ракой на лугах ляглі. Прагна слухаю. З цемры чорнай Далятае голас зямлі. Непакорлівы. Рэзкі. Забыты. Крык аб помсце. Пагроза. Прызыў... Драч крычыць быццам недзе ў жыце, Ледзьве чутна рыпяць вазы. Ты адкуль, драчыная песня? Можа, з тых далёкіх часоў, Калі сотняй вазоў напрадвесні Йшоў Вашчыла граміць паноў. З мужнай песняй адчаем і верай Войска продкаў на ворага йшло. Хлебнік - з дзідай, смаляр - з сякераю, Каб на працу падобна было. Пад зарнічным святлом мігатлівым Праз шатры надрэчнай лазы Бачу вілы, конскія грывы І акутыя меддзю вазы. Едуць, едуць, драныя, босыя. Ў рызе біскупскай кожны конь. А на вочы звісае валоссе, А ў вачах - пажараў агонь. Што ж няма вам дагэтуль спакою? Ціха. Слухайце. Хаты спяць. Адпачніце. Няхай над ракою Баявыя вазы не рыпяць. Іх няма, вашых злосных катаў. Поўнай мерай заплочана ім За галодныя, курныя хаты І за вёсак спаленых дым. Мудры, моцны і працавіты, Цвёрда ведае родны народ - Сонца светлым устане над жытам, …