Матчына душа

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Лирика  Поэзия  1958 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Матчына душа в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Матчына душа -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уладзімір Караткевіч

Матчына душа

На пачатку дарог

Жанчыны сечкамі таўкуць бадзёра, Як быццам спора выбіваюць такт Для нейкай небывала хуткай полькі. Ў распараныя глоткі цёмных бочак Плыве капуста белаю гарой. Яе засыплюць соллю з чорным кмінам І зоркамі чырвонай смачнай морквы, Там-сям антонаўку для духу кінуць І зноўку пачынаюць дружна стукаць. Пачатак лістапада. Ноч глухая Ляжыць за вокнамі самотнай хаты, І плачацца на горкую нядолю За мокрым шклом раздзеты чорны сад. Бязмежная пустэча за акном. Халодныя ад дожджыкаў вяргіні, Халоднае ад кропляў дажджавых Сумуе яблыка на голым дрэве: Забылі. А ў хаце добра, цёпла, Ля комінка прыжмурылася котка, Газніца цьмяна свеціць на шынкоўні: Жанчыны тут сышліся "талакою" Дапамагчы нашаткаваць капусты, А каб сказаць па праўде, паспяваць, Пажартаваць, забыўшы ноч і цемру, Гарэлкі выпіць пасля працы лёгкай І пачасаць нязлосна языкі. Якая ноч! Як непрытульна тым, Хто ў гэту ноч ідзе у шлях далёкі Пад зімны дождж, на лужыны рабыя, Ад залатых агеньчыкаў прытульных... О, як спяваюць! Вуха у дзіцёнка, Які на зэдліку сядзіць ля печкі, Упершыню жалобна ловіць гукі, Упершыню ў жыцці. Чатыры леты Прабеглі над бяляваю галоўкай, Якая, быццам спелы адуванчык, Качаецца пад ветрам вольных песень. Ён шмат чаго яшчэ не разумее: Чаму жаўнер паслаў дзяўчыне хустку, Чаму не поўна рэчанька, чаму Андрэеўна нажом сябе забіла, Калі магла яна забіць султана? Чаму плакун-трава зямлю ўкрывае? Але нічога, гукі гэтых песень Навекі застануцца жыць у сэрцы, Як словы першых кніжак дарагіх. Ён можа ўжо чытаць; занадта рана. Вось кніжкі гэтыя ля тоўстых ножак: "Савось-распуснік", "Пра сабаку Бума", "Пра пана-жываглота", "Вярнідуб", Старая чытанка ў пажоўклых корках І казкі, казкі, казкі Беларусі, Трапёткія, як першыя пралескі, Пякучыя, як гнеўная маланка, Загадкавыя, як агонь у лесе, Багатыя, як жнівень залаты. Калі ж ад літар адарвуцца вочы, Ён бачыць белазубы рот Паўліны, Вясёлай цёткі. Як яна жартуе! Дарослым будзе ён чытаць Купалу, І замест юнай, з'едлівай Паўлінкі Паўстане гэты сталы добры твар: Падобныя яны з іх весялосцю, З іх голасам, з іх прыгажосцю яснай, З іх шчырай беларускаю душой... Але хутчэй, хутчэй ізноў да кніжак, Бо доўга на дзяўчат глядзець не можна, Яны дзівачкі: ледзь спаймаюць позірк - Адразу падбягуць, ў ахапак возьмуць І пачынаюць ціскаць да грудзей. (О, каб дзіцяці год на дваццаць болей! Наўрад ці асабліва б ён цураўся!) А так ён тоўсты, пульхны, апетытны, Яго цалуюць, ціскаюць, кусаюць, Смяюцца неяк дзіўна, чырванеюць. Авой! Якія моцныя абдоймы, Як цёпла дыхаюць тугія грудзі! Нядобра гэта ўсё! І асабліва Настырная чарнявая Анежка. Ну так і лезе. А ў вачах такое, Што сумна робіцца і неспакойна, Чаго цалуе? Хлапчуку здаецца, Што хлопец той, цыбаты і няўдалы, Васіль, што у кутку сядзіць маўкліва, Ахвотна б з ім на месца памяняўся. Аднойчы ў прастаце сваёй душэўнай Ён гэта Васілю прапанаваў І быў здзіўлёны, што вакол рагочуць. Як добра Васілю! Яго не носяць, Ён можа ля дзвярэй сядзець спакойна І хрумстаць белыя тугія храпкі. Ах, храпкі, храпкі! Ах, салодкі сок! Як будзе ён дарослым - неадменна Заўсёды будзе іх дасхочу хрумстаць, А так, чамусьці, многа не даюць. Глухая ноч слязіцца за акенцам. Газніца. Ў печцы жоўтыя салдаты Страляюць гулка і заўзята лезуць На штурм драўлянай крэпасці. Утульна. Вуркоча котка. Казкі набягаюць. І зноў цячэ, цячэ, як рэчка, песня, Плыве ў душу, у сэрца хлапчука, І ён яе ніколі не забудзе. Хто будзе ён? Кім стане у жыцці? Не ведаю яшчэ, бо гэты хлопчык, - То быў я сам. І ветразем надзейным На ўсё жыццё мне засталася песня. Дапамажы мне, песня, ў лютых хвалях, Ў затоцы ціхай, дзе вада цвіце, Нясі мяне у мора. Я чакаю.

Спадарожніку Зямлі

Шэпчуць лісцем пажоўклым таполі, Зоры робяць за кругам круг. Я не бачыў цябе ніколі, Мой маленькі нябесны друг. Узыдзі, мая зорка срэбная, Над абшарамі нашых бароў, У людзей жа на сёмым небе Не было ніколі сяброў. Не да неба ляцела іх сэрца, А да ніў сваёй стараны. Ўсе яны зямныя да смерці, Але ты хіба не зямны? Тут прыпала табе нарадзіцца, Тут звычайныя людзі зямлі Разгадалі тваю таямніцу І сусвету цябе аддалі. І, як многія, сэрцам чыстыя, Што выходзяць з цемрай на бой, Ты на працы згарыш калісьці, Ўсё аддаўшы Радзіме сваёй.

Читать книгуСкачать книгу