Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Паэзія розных гадоў

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Лирика  Поэзия  1987 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Паэзія розных гадоў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Лирика  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 12 
Год: 1987 

Отрывок из книги

ІV Зямля дзядоў! Гудуць на ліпах пчолы, За штосьці птушкі сварацца ў садах. Вось дом стары. Два клёны і таполя, Як старыкі аперліся на дах. Сабака спіць паміж чырвоных макаў, І гарлачы сышліся на сукі Паміж сабой аб нечым пабалакаць, Пагрэць на сонцы старыя бакі. Туляўся ў свеце як па пеклу Марка, А тут сустрэнуць жартама "дубцом", "З каня" ля шулаў пачастуюць чаркай І павядуць, гамонячы, у дом. Бабуля у старым сваім уборы (Крывёй не родная, а як свая) Пачне неміласэрна лаяць горад, І за плячыма з лыжкаю стаяць. Што, пэўна, кормяць там аднэй мачалай Ці іншай, можа, поскуддзю якой, Бо стаў худы як той курыны палец. Засмаж сабаку - рады дасць і ёй. А дзядзька, што ў вадзе сядзеў ад рана З ухмылкай скардзіцца на ход падзей, Што рыба стала з гонарам як пані, Ні на якую трасцу не ідзе: "Як цюцька змок, запэцкаўся у глейку, Сяджу як у разоры той нарог. Лавіў, лавіў - ну хоць бы лапаць нейкі - Пачулі, што прыйшоў рыбацкі бог. Калі як зараве гудок пабудку, Як пачалі бляшню хапаць яны. Мо думалі, …