Кастусь Каліноўскі

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Историческая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Кастусь Каліноўскі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 19 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Перад iм стае Яўхiмiха . Яўхiмiха. А ты галодны рот печкi бачыў, Хрыстос? Вастравух . Баба бедная, гэта ж мы за вас... Супраць бацькоў сваiх... за вас!.. Яўхiмiха . Пан мужыку тлумачыў: “Гэта, мужык, атлас”. А мужык яму: “Ад нас, паночку, ад нас”. (Са страшнай iронiяй.) Ты - пан. Ты “за нас”, як воўк за авечую шкуру. Маўчанне. Вастравух зразумеў. Стае на каленi перад пнём. Вастравух. Што ж, вазьмiце жыццё. Яно - ваша. Яўхiм бярэцца за сякеру. Падарожны працiснуўся да яго. Якраз у гэты момант з'явiлiся на грэблi Арсень Станевiч i Каралiна . Арсень . Вядзi хутчэй да ваяводы. Тэрмiновыя весткi з Вiльнi, панна Каралiна. Каралiна . Ды Васт равух якраз тут, ля млына, павiнен быў сустрэцца з кiмсьцi... Арсень . З iм якраз... Каралiна (убачыла людзей). Божа!.. Арсень, глядзiце! Уражаныя, яны застылi. Потым Арсень адштурхнуў Каралiну за дрэвы. Яўхiм (Вастравуху). Ты хто такі? Вастравух . Камандзiр атрада паўстанцаў. Яўхiм . Малiся... Замольвай апошнi грэх. Падарожны . Якi грэх? Яўхiм . А ты хто? …