Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Родныя дзеці

Автор: Гилевич Нил СемёновичЖанр: в стихах  Поэзия  2010 год
Скачать бесплатно книгу Гилевич Нил Семёнович - Родныя дзеці в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Родныя дзеці - Гилевич Нил Семёнович
Автор: Гилевич Нил Семёнович 
Жанр: в стихах  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: 2010 

Отрывок из книги

Згадкі ў дарозе Вячорка, стомлены мільганнем Карцін-малюнкаў за акном, Павекі звёў без намагання І перанёсся ў родны дом. Перш-наперш маці твар убачыў: Маршчынкі дробныя ля губ І вочы ў крапінках табачных, Што аніколі не ілгуць. Ля маці дзеці: Лёдзя з мужам, Антось, Мікіта і Тамаш - На гэты раз, напэўна, дружна Збяруцца ўсе, як на кірмаш. Ну, Тамашу збірацца ўласна Няма чаго - ён там жыве, Ён - гаспадар, ён у саўгасе На працы ўдарнікам слыве. Адзін з усіх застаўся дома. Што самы меншы, можа быць? Смяяўся: «Доля, братцы, доля! Павінен хтось і хлеб рабіць!..» Ён жонку Анцю (Антуніну) Настроіў так на боскі строй, Што меў дзяцей амаль асьміну. Смяяўся: «Я - айцец-герой!..» Хоць скончыў колісь толькі восьмы - Адстаў ён мала ад братоў, - Смяяўся: «Я - у дзядзькі Лёксы Дзве акадэміі прайшоў!..» Што тычыць Лёдзі - як зазвычай, Яна прыедзе з Вінцусём. Калісьці ў робе будаўнічай Ён стаў Сцяпану швагрусём. Вячорка ў тым далёкім годзе Кансерваторыю канчаў, Калі дазнаўся, што да Лёдзі Якісь жаніх хадзіць …