Белае полымя

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Белае полымя в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

– Э-эх, бачка. Вялiкi начальнiк, а сабак, прыяцель, трымаць не ўмееш. Дурны, аднак, як дзiцёнак. Горш за ўсё было тэта спакойнае пахiтванне галавою. Цяпер Андрэй быў ужо спрактыкаваным каюрам i таму, даўшы сабакам магчымасць наблiзiцца на палову кiламетра, спрытным рухам перакулiў нарту i сеў на яе. Добра ўвязаныя пажыткi не маглi рассыпацца, i нарта ўсёй паверхняй забаранавала снег. Андрэй ведаў, што метраў праз 200 – 300 сабакi знясiлеюць i з iмi легка будзе справiцца. I сапраўды, ён адолеў iх, калi зусiм блiзка закачалiся перад вачыма галiнастыя рогi аленяў. Два цёмныя ценi беглi ад табуна: пастухi. Падкова, спынiўшы сабак, стаў перад нартамi, прылашчыў сабак, i яны ляглi, супакоеныя. Выявілася, што зусiм недалёка стойбiшча ў восем юртаў. Адзiн з пастухоў падсеў да Андрэя, i праз трыццаць хвiлiн яны пад’ехалi да цёмных конусаў. “Чукоцкае таварыства па супольнаму выпасванню аленяў, – прывычна адзначыў Падкова, – сем’яў каля сарака (у кожнай юрце некалькi “полагаў”), насельнiцтва, пэўна, …