Дрэва вечнасці

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Дрэва вечнасці в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Але я пад гэтымі дубамі, дзічкамі, каштанамі і грабамі з трапятаннем адчуваю дыханне майго прашчура, зменлівае і вечнае Слова яго. Палессе! Ты ўсё — бясконцая і вечная паэма. Кожная лясная рэчка твая — драмлівы рэчытатыў ліры. Кожнае тваё ўрочышча — урачысты хор магутных галасоў. Кожнае дрэва тваё — Песня Песняў. Кожная галіна пад ветрам — неўміручы радок. І кожны свепет на дзічках тваіх — ода гэтаму вялікаму небу, на якім зараз ласкавыя і чыстыя адценні вечара. І пад гэтым небам мы ехалі ў стагоддзі. Кіламетры за чытыры ад Данілег (Данілевічы таксама) я яшчэ здалёк убачыў нешта такое, што сэрца маё не паверыла і ўпала, а пасля ледзь не выскачыла ад радаснай упэўненасці, што вочы мае не падманулі мяне. Упоперак пешаходнай сцежкі, якая ў мініяцюры паўтарала сабою гэты зарослы травой прасёлак, ляжаў, па казацкім звычаі, раскінуўшы рукі і ногі, каржакаваты, моцны стары. А ля яго стаяла і прасілася ўзяць старая. У нас было страшэнна цесна ад экспедыцыйнага барахла, але я непахісна вырашыў: …