Краіна Цыганія

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Краіна Цыганія в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Праўда. І вось я сяджу, а ты і хацеў бы сесці, і любіў бы сядзець, а носяць цябе ногі пад воўчым сонцам. Ты ж не мог бы кавалём тут? — Так, любіў бы. Так, ногі носяць. А кавалём — куды ўжо мне? — Цыган, значыцца, ты. А я — так сабе. Вось муж мой памёр, здавалася б, вольная, а сяджу на месцы. Ты хаця мне пра шляхі раскажы. І я расказваў. Спачатку на гэтых могілках у спакойным ззянні заходу, што заліваў аранжавай пяшчотай Юроўскую царкву, у гэтым адыходзячым спакоі старога. Пасля ў «чыстым» пакоі чайной, дзе глядзелі на нас дзесяткі непаразумелых вачэй. Расказваў, як ніколі. — Вечарам падыдзі да месца трызны, — хрыпавата сказала яна, адыходзячы. — Можа, і яшчэ нешта ўбачыш. Дый я на цябе пагляджу. Дзіўна, калі яна адышла, я, здаровы дурань трыццаці год, чалавек, не здатны да сантыментаў, адчуў дзіўны неспакой, нібы яна, ідучы гэтай ганарлівай паходкай, забрала з сабой задаволенасць, раўнавагу, душэўную цішыню. Нешта некуды клікала, нешта смактала, нешта рабіла дыханне перарывістым, як пасля …